10-10, 13:36

Прэзідэнты краін Садружнасці на саміце ў Бішкеку падпісалі 19 дакументаў

Кіраўнікі дзяржаў СНД па выніках саміта, што прайшоў у Бішкеку, падпісалі 19 сумесных дакументаў. Пра гэта заявіў журналістам прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.

- Адным з найважнейшых пытанняў стала абамеркаванне праекта стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года. Калі мы абмяркоўвалі гэтае пытанне ў вузкім коле, кіраўнікі дзяржаў надалі яму асаблівую ўвагу
, — цытуе К.Бакіева РІА Новости. Паводле яго слоў, рэалізацыя стратэгіі дазволіць забяспечыць развіццё інтэграцыйных працэсаў у эканамічнай сферы, найбольш поўна выкарыстаць эканамічны патэнцыял кожнай дзяржавы — удзельніцы СНД і Садружнасці ў цэлым, пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, павысіць канкурэнтаздольнасць. Рэалізацыя стратэгіі будзе ажыццяўляцца ў тры этапы.

К.Бакіеў дадаў, што "ўсе кіраўнікі дзяржавы падчас саміта выказаліся за наданне большай канкрэтыкі" дзейнасці Садружнасці, а таксама "большай падкантрольнасці выкананню ўсіх прынятых рашэнняў".

Праект дакумента даручана дапрацаваць і прадставіць на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў 14 лістапада. Ён пройдзе ў Кішынёве.

Прэзідэнты прынялі рашэнне аб стварэнні рабочай групы на ўзроўні міністраў фінансаў, дзейнасць якой будзе прысвечана аналізу сітуацыі ў сусветнай эканоміцы. "Рабочая група ствараецца ў сувязі з сітуацыяй, што адбываецца ў сусветнай эканоміцы. Я маю на ўвазе фінансавы крызіс, які закрануў усіх, а калі каго не закрануў, то напэўна закране", — сказаў К.Бакіеў.

Кіргізскі лідэр зазначыў таксама, што наступны, 2009-ы, год у СНД аб'яўлены Годам моладзі. З гэтай ініцыятывай на саміце выступіла Беларусь.

Наступны саміт намечана правесці ў кастрычніку 2009 года ў Кішынёве, бо з 1 студзеня Малдова старшынствуе ў СНД, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя