10-10, 14:36

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-расійскае пагадненне аб уласнасці

10 кастрычніка Палата прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-расійскае пагадненне аб рэгуляванні пытанняў уласнасці Саюзнай дзяржавы.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў паведаміў, што пагадненне было падпісана 24 студзеня 2006 года і вызначае падставы для ўзнікнення і спынення права ўласнасці Саюзнай дзяржавы (СД).

Згодна з дакументам уласнасць СД уключае ў сябе сродкі саюзнага бюджэту; маёмасць, што створана або набыта Саюзнай дзяржавай, уключаючы створаную ў выніку рэалізацыі сумесных праграм маёмасць; іншую маёмасць, што паступіла ў саюзную ўласнасць. Агаворана, што маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці СД, можа выкарыстоўвацца выключна для ажыццяўлення мэтаў і задач Саюзнай дзяржавы.

Як зазначыў Г.Кузняцоў, пагадненне не выклікае аўтаматычную перадачу маёмасці ў саюзную ўласнасць. Яна будзе вызначацца міжнароднымі дагаворамі, актамі Саюзнай дзяржавы. Улік маёмасці СД павінен ажыццяўляцца ў спецыяльным рэестры.

Расія ратыфікавала пагадненне 24 ліпеня 2007 года, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя