10-10, 20:26

А. Лукашэнка будзе старшынёй ЕўрАзЭС

Аляксандр Лукашэнка абраны старшынёй Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) на 2009 год. Як паведаміла РІА Новости, такое рашэнне прынялі ўдзельнікі саміта ЕўрАзЭс, што прайшоў 10 кастрычніка ў Бішкеку.

"Старшынства ў Еўразійскай эканамічнай супольнасці на наступны год пераходзіць да Беларусі", — заявіў цяперашні старшыня ЕўрАзЭС кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Ён таксама паведаміў, што восенню 2009 года ў Маскве адбудзецца наступны саміт гэтай арганізацыі.

"Кіраўнікі дзяржаў пагадзіліся з неабходнасцю актывізаваць інтэграцыйныя працэсы з мэтай эфектыўнай рэалізацыі рэжыму свабоднага гандлю, стварэння адзінай мытнай тэрыторыі і, у перспектыве, стварэння адзінай эканамічнай прасторы", — паведаміў Э.Рахмон журналістам паводле вынікаў бішкекскага саміта ЕўрАзЭС.

"Можна з упэўненасцю заявіць, што міждзяржсавет ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў быў выніковым і вельмі важным з пункту гледжання развіцця нашай арганізацыі", — дадаў ён.

Прэзідэнт Таджыкістана падкрэсліў, што ключавым на саміце было абмеркаванне пытання прававой базы Мытнага саюза ў межах ЕўрАзЭС.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні былі разгледжаны арганізацыйныя моманты, звязаныя з далейшай дзейнасцю арганізацыі, бюджэт супольнасці, а таксама прынята рашэнне аб наданні Еўразійскаму банку развіцця статусу назіральніка пры ЕўрАзЭС, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя