Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыме ўдзел у паседжанні асамблеі Міжпарламенцкага саюза ў Жэневе. Трохдзённае паседжанне пачнецца заўтра.
Дэлегацыю ўзначаліць старшыня ніжняй палаты парламенту - Вадзім Папоў. У паседжанні прымуць удзел чалец камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі - Наталля Баранова і старшыня камісіі па заканадаўству і судова-прававым пытанням Палаты прадстаўнікоў - Аляксандр Архіпаў. Плануецца, што на асамблеі будуць абмеркаваныя пытанні ўступу ў сілу дамовы аб забароне ядзерных выпрабаванняў, ролі парламентаў у сучасным свеце, свабоды слова і права на інфармацыю. Пад кіраўніцтвам Папова пройдзе паседжанне геапалітычнай групы "Еўразія". Спікер Палаты прадстаўнікоў мае намер правесці шэраг двухбаковых сустрэчаў з кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацыяў замежных краін, паведамляе БелаПАН.






