Сустаршыня аргкамітэту па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя лічыць, што эўрапейцы паспяшаліся з адменай санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі.
“Гэта фокус!” – заявіў палітык у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.
Ён уважае, што значна больш эфектыўна было бы на шэсць месяцаў прыпыніць санкцыі супраць чыноўнікаў, якія займаюцца эканомікай, і напрацягу гэтага пэрыяду патрабаваць ад рэжыму поўнага супынення рэпрэсыяў.
“Пад супэненнем рэпрэсыяў я маю на ўвазе рэабілітацыю былых палітвязняў, прадстаўленьне свабоды для СМІ, а таксама рэгістрацыю “Маладога Фронту”, “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і руху “За свабоду”. А ўжо потым можна разглядаць пытаньне аб адмене санкцыяў у дачыненні да рэжыму”, - тлумачыць сустаршыня БХД.
На думку палітыка, Аляксандар Мілінкевіч не нясе адказнасці за зняццё санкцыяў з беларускага кіраўніка.
“Гэтае рашэнне прымаў не Аляксандар Мілінкевіч, а эўрапейцы. Калі мы былі ў Брусэлі, то было адчуванне, што гэтае рашэнне ўжо кімсьці прынятае”, - заявіў Павал Севярынец.
“Стратэгічна сувязі Эўропы з Беларуссю нам патрэбныя, але фактычна Эўропа дапусціла памылку”, - зазначыў ён.
Палітык упэўнены: пасля відавочнай фальсыфікацыі “выбараў” такога кроку з боку Эўропы беларусы не зразумеюць, паведамляе Хартыя-97






