13-10, 17:30

Ініцыятыва кандыдатаў у дэпутаты ад блока прадпрымальнікаў

Кандыдаты ў дэпутаты ад прадпрымальніцкага блока ініцыююць кампанію па непрызнанні паўнамоцтваў абраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта 13 кастрычніка на прэс-канферэнцыі паведаміў праваабаронца Ігар Леднік.

Паводле слоў І.Ледніка, ён быў даверанай асобай Анатоля Букаса ў Барысаўскай гарадской акрузе № 62. "Мы прынялі за практыку не падаваць скаргі ў акруговыя камісіі, паколькі ведаем, што скаргі — гэта марная трата часу. Таму мы зрабілі акцэнт на тых парушэннях падчас выбараў, якія могуць разглядацца ў плане крымінальнага заканадаўства. У першую чаргу, гэта фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій, якое намі расцэньваецца як злоўжыванне ўладай або службовым становішчам. Калі Букаса не зарэгістравалі, а потым гэтае рашэнне адмяніла ЦВК, мы падалі заяву аб перашкодзе ажыццяўлення выбарчых правоў", — сказаў І.Леднік.

Ён лічыць, што з 1996 года ўсе выбары праходзяць пад татальным кантролем выканаўчай улады і фарміраванне парламента ажыццяўляецца шляхам масавага парушэння выбарчых правоў грамадзян.

"Усе заявы, якія былі перададзены ў пракуратуру, намі таксама адасланы ў Цэнтрвыбаркам Беларусі. 27 кастрычніка будуць зацвярджацца паўнамоцтвы новага складу Палаты прадстаўнікоў, і згодна з рэгламентам у выпадку парушэння закона паўнамоцтвы новаабранага дэпутата могуць быць прызнаны несапраўднымі. Таму мы ў нашай заяве ў ЦВК указваем, каб камісія запатрабавала вынікі праверкі па нашых заявах з пракуратуры, і толькі з улікам гэтага прымалася б рашэнне аб зацвярджэнні паўнамоцтваў новага складу парламента", — заявіў І.Леднік.

Праваабаронца заклікаў далучыцца да гэтай кампаніі ўсіх дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Паводле яго слоў, гэта ўжо зрабілі Ігар Рынкевіч і Вольга Казуліна.

"Мы хочам ініцыяваць непрызнанне паўнамоцтваў тых дэпутатаў, якія па сутнасці дасягнулі ўлады неканстытуцыйным шляхам",
— заявіў І.Леднік.

Паводле яго слоў, аб гэтай ініцыятыве праінфармаваны еўрапейскія структуры і БДІПЧ АБСЕ, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя