02-07, 18:51

Ёсць рэзервы для будаўніцтва жылля

Будаўнічая галіна Беларусі мае рэзервы для павелічэння гадавога аб'ёму будаўніцтва жылля. Пра гэта, паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, заявіў 2 ліпеня намеснік прэм'ер-міністра Віктар Бура на адкрыцці новага цэха па вытворчасці сценавых блокаў з ячэістага бетону ў ААТ "Менскі камбінат сілікатных вырабаў".

- Кіраўнік дзяржавы паставіў перад будаўнічай галіной задачы па давядзенні гадавога аб'ёму будаўніцтва жылля да 10 млн. квадратных метраў. Выкарыстанне перадавога вопыту, укараненне сучасных тэхналогій у будаўнічай індустрыі дазволіць нам выканаць задачу, — сказаў Бура. Ён адзначыў, што беларускія будаўнічыя матэрыялы з кожным годам становяцца "ўсё больш якаснымі і эканамічнымі", паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя