Андрэй Кім знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай бальніцы, куды ён быў памешчаны 24 красавіка. У яго абвастрылася запаленне вачэй, якое пачалося яшчэ падчас знаходжання ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.
Нагадаем, 22 красавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прыгаворы дзесяці ўдзельнікам несанкцыянаванай акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў, якая прайшла ў сталіцы 10 студзеня.
Падсудныя прызнаны вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Акрамя таго, адзін з іх, Андрэй Кім, абвінавачаны ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса Беларусі (насілле або пагроза насілля ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Справа па гэтым артыкуле была распачата ў сувязі з яшчэ адной акцыяй пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла 21 студзеня.
Суддзя Алена Ільіна прыгаварыла Андрэя Кіма да пазбаўлення волі тэрмінам на паўтара года з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. //БелаПАН







Каментары