29-04, 12:27

Летнiя канiкулы могуць скараціць

Магчымасць скарачэння летніх канікул разглядае міжведамасная камісія, якая працуе над праектам вяртання агульнаадукацыйнай сістэмы Беларусі да 11-гадовай формы навучання.

Разглядаецца некалькі прапаноў: працягнуць навучальны год да 7-9 чэрвеня, да 15 чэрвеня і да канца чэрвеня.

Беларускія законатворцы спасылаюцца на тое, што доўгія летнія канікулы з савецкіх часоў захаваліся толькі ў Расіі, Украіне і Беларусі. За тры месяцы беларускія школьнікі забываюцца на тыя веды, што атрымалі падчас навучальнага года.

Старшыня камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiр Здановiч заўважыў, што мiжведамасная камiсiя разглядае магчымасць спрашчэння школьных праграм i скарачэння асобных прадметаў, напрыклад, "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", "Сусветная мастацкая культура", "Здаровы лад жыцця", а такi прадмет, як "Спевы", бачыцца магчымым пакiнуць толькi ў пачатковай школе.

- Павелiчэнне колькасцi выпускнiкоў сярэднiх адукацыйных школ пры магчымым пераходзе на 11-гадовую адукацыю прывядзе да павелiчэння конкурсу ў ВНУ, але апошнiя ад гэтага толькi выйграюць, — адзначыў Уладзiмiр Здановiч.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя