03-05, 17:04

Доступ у Белавежскую пушчу стане вольны

Паток турыстаў з Берасця ў Белавежскую пушчу павялічыцца. Дарогу з Брэста, якая пралягае па памежнай зоне і ўезд на якую адбываўся толькі пры атрыманні адмысловай згоды, могуць адкрыць усім ахвотным. 

Паводле прапановы, якая была накіравана прадстаўніцтвам Дзяржаўнага памежнага камітэта ў Брэсцкі гарвыканкам, у Белавежскую пушчу зможа прыехаць кожны грамадзянін Беларусі без набыцця адмысловых даведак, якія патрабуюцца для знаходжання ў памежнай зоне прыезджых.

Цяпер іх выдача ажыццяўляецца аддзяленнем па грамадзянстве і міграцыі раённых аддзелаў органаў унутраных спраў. Для гэтага па месцы жыхарства патрэбна накіраваць пісьмовую заяву з тлумачэннем мэты наведвання памежнай тэрыторыі. Адмена ж такога патрабавання для Белавежскай пушчы накіравана на прыцягненне турыстаў у гэты рэгіён.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя