Пра гэта віцяблянка Вольга Хіжынкова распавяла падчас он-лайнавай канферэнцыі на сайце Kp.by.
“Я нарадзілася ў Віцебскай вобласці, у Лепельскім раёне, у вёсцы Забароўе, - паведаміла 21-гадовая прыгажуня пра сябе. – Умею і карову падаіць, і грады прапалоць, і вельмі люблю гэта рабіць. Бацька ў мяне ляснік, мама – рабочая аграфермы. Я скончыла вучэльню лёгкай прамысловасці ў Віцебску, зараз працую кіраўнічкай гуртка тэатра моды ў гэтай вучэльні. Другая мая праца – менэджэр-кансультант па продажу міжпакаёвых дзвярэй”.
Вольга прызналася, што хоча трох дзяцей, што ў яе ёсць хлопец, з якім яны разам два гады. “Міс Беларусь-2008” збіраецца аддаць досыць вялікую суму грошай на дабрачыннасць: пасля перамогі на конкурсе ёй хочацца зрабіць нешта добрае для людзей, хаця і раней яна адвозіла цацкі ў дзіцячыя дамы.




