06-05, 14:51

На Брэстчыне Радаўніца адзначаецца не ва ўсіх мясцовасцях

У Бярозаўскім раёне наведваюцца магілы і памінаюцца продкі на чацвёрты дзень Велікодных святаў. 

У астатніх мясцовасцях, дзе адзначаецца сёння Радаўніца, яшчэ з раніцы на могілках святары праводзілі набажэнствы, а затым акрапілі свянцонай вадой магілы. У дзень жыхары Брэстчыны на могілках паміналі памерлых сваякоў.

У Драгічыне дэмакратычная грамадскасць наведала магілу памерлага два гады таму старшыні раённай арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Мысліўца.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя