07-05, 11:51

9-10 мая чыгуначныя білеты ў зносінах з Расіяй патаннеюць у сярэднім на 50%

Як паведамілі ў прэс-цэнтры ўпраўлення Беларускай чыгункі (БЧ), у святочныя дні цана білета ў купэйны вагон пасажырскага цягніка ад Мінска да Масквы складзе 78.670 рублёў (у звычайныя дні — 184.270), у плацкартны — 41.710 (93.470 рублёў) рублёў. 

Аналагічныя скідкі будуць дзейнічаць 9-10 мая і на цягніках расійскага фарміравання, што ідуць у напрамку Беларусі.

Зніжэнне цэн на расійскіх чыгунках ажыццяўляецца ў рамках гнуткай сістэмы рэгулявання тарыфаў на перавозкі пасажыраў у далёкіх зносінах, што дзейнічае з 1 студзеня 2003 года. Каляндарны год падзелены на 25 нераўнамерных адрэзкаў, на працягу якіх дзейнічаюць розныя тарыфы. Такім чынам, у пасажыраў ёсць магчымасць планаваць свае паездкі з улікам змянення кошту праезду. У адпаведнасці з пагадненнем аб уніфікацыі тарыфаў на праезд у пасажырскіх цягніках, што падпісана паміж БЧ і ААТ "Расійскія чыгункі", гэты графік распаўсюджваецца і на тарыфы, якія дзейнічаюць на беларускай магістралі. //БелаПАН
 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя