Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла новы пералік лекавых прэпаратаў, якія павінны быць у аўтамабільнай аптэчцы.
З яго выключаны некаторыя віды лекаў, а таксама прэзерватывы, наяўнасць якіх была абавязковай некалькі гадоў запар. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 7 мая паведаміў начальнік аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння Упраўлення ДАІ МУС Анатоль Сушко.
Як зазначыў А.Сушко, увядзеннем некалькі гадоў таму абавязковай наяўнасці прэзерватываў у аўтамабільнай аптэчцы ДАІ адрэагавала на кампанію па прафілактыцы ВІЧ/СНІД. //БелаПАН




