10-05, 12:20

У Гродне возьмуцца за ўчасткі ля вадаёмаў

Пасля выходных у Гродне пачнуцца праверкі зямельных надзелаў, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці ці пажыццёвай спадчыне паблізу вадаёмаў.

Паводле рашэння гарвыканкаму, меры па выкананні прыродаахоўнага заканадаўства павінны былі прымацца яшчэ да 1 траўня.

Як паведаміла начальніца гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ірына Алёхіна, заканадаўствам забаронена араць зямлю ды выкарыстоўваць ўсе віды ўгнаенняў паблізу вадаёмаў. Забараняецца таксама агароджваць вадаёмы.

- Ёсць такое патрабаванне ў межах горада: забараняецца агароджванне гэтых участкаў да ўрэзу вады. Дзеля чаго гэта робіцца? Дзеля таго, каб магла пад’ехаць машына для прыборкі вадаёма ці вадатока.

У Гродне існуе і праблема побытавых сцёкаў, гаспадарчых адыходаў і прыбіральняў.

- Ва ўсіх ёсць прыбіральні ў двары. У большасці выпадкаў там звычайныя земляныя ямы, а трэба каб былі герметычныя бетонныя кольцы.

Заканадаўствам таксама забараняецца ставіць і мыць аўтатранспарт бліжэй чым 30 метраў ад вадаёмаў. Парушальнікаў чакае штраф ад 10 да 30 базавых адзінак.

Вацлаў ГАЛІМСКІ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя