Паводле звестак галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, найбольшую колькасць гледачоў - прыблізна 100 тысяч - сабраў з 22.00 да 22.10 салют каля абеліска “Мінск - горад-герой” на праспекце Пераможцаў.
У гэты ж час святочныя салюты былі праведзены: каля Дома міласэрнасці ў мікрараёне Усход (за ім назіралі прыблізна 10 тысяч чалавек); на набярэжнай Чыжоўскага вадасховішча ў парку 900-годдзя Мінска (прыблізна тры тысячы); у ваенным гарадку Уручча (прыкладна 300), а таксама ў раёне вуліц Панамарэнкі (прыкладна 100 гледачоў) і Матусевіча (прыкладна 750).
Масавыя свточныя мерапрыемствы былі арганізаваны не толькі ў цэнтры, але і ва ўсіх раёнах сталіцы. Ніякіх надзвычайных здарэнняў не зафіксавана, паведамляе прэс-служба ГУУС. // БелаПАН






