11-05, 10:55

Мошчы святога князя Аляксандра Неўскага прывязуць у Беларусь

З 10 траўня святыня вандруе па гарадах цэнтральнай часткі Расіі: яна пабывае ў Туле, Разані, Тамбове, Ліпецку, Варонежы, Белгарадзе, Курску, Арле, Бранску і Смаленску. Затым мошчы перавязуць у Мінск.

Пасля Мінска машчам святога князя Аляксандра Неўскага змогуць пакланіцца жыхары Бабруйска, Гомеля і Оршы, паведамляе БелТА.

Прынясенне машчэй з’яўляецца часткай двухгадовай грамадскай дабрачыннай праграмы “Аляксандр Неўскі”, якую ініцыявалі Фонд Андрэя Першазваннага і Цэнтр нацыянальнай славы Расіі сумесна з Маскоўскім патрыярхатам у межах падрыхтоўкі да святкавання ў 2012 годзе 800-годдзя з дня нараджэння святога князя.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя