На 1 студзеня гэтага года шчыльнасць насельніцтва ў Мінску была 5911 чалавек на 1 кв.км, паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу Беларусі. Год таму гэты паказчык складаў 5874 чалавекі на 1 кв.км.
Дарэчы, за год колькасць насельніцтва Мінска павялічылася з 1 млн. 797,5 тыс. да 1 млн. 814,8 тыс. чалавек.
Сярод рэгіёнаў найбольш высокая шчыльнасць насельніцтва адзначаецца ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях (на 1 студзеня 2008 года яна склала 44 чалавекі на 1 кв.км). Гэты паказчык у Магілёўскай вобласці дасягнуў 39 чалавек на 1 кв.км, у Мінскай - 37, у Гомельскай - 36, у Віцебскай - 32.
У статыстычным ведамстве праінфармавалі, што на 1 студзеня бягучага года шчыльнасць насельніцтва ў цэлым па Беларусі не змянілася ў параўнанні з 1 студзеня 2007 года і склала 47 чалавек на 1 кв.км (колькасць насельніцтва рэспублікі - 9 млн. 689,8 тыс. чалавек, тэрыторыя краіны - 207,6 тыс. кв.км). //БЕЛТА




