У Карошчыне на польска-беларускім памежным пераходзе таварнага тыпу грузавыя аўтамабілі чакаюць на пярэсячэнне мяжы каля 10 гадзін.
На памежным пераходзе кажуць, што прычын гэтага некалькі. У ершую чаргу - узмоцнены рух фураў.
"Цяжка назваць канкрэтную прычыну, ці назваць віноўнага. Ёсць шмат чыньнікаў. Вядома, што кантроль крыху часу займае. Трэба праверыць пашпарты, груз, тавар, трэба заехаць, потым выехаць. Але галоўная прычына - гэта ўзмоцнены грузавы рух. Значна павялічыўся перавоз тавараў менавіта аўтамабілямі", - даводзяць памежнікі. //Польскае радыё для замежжа




