13-05, 13:04

Лёс Яся не вырашаны

Сёння Люблінская пракуратура склала скаргу на рашэнне суда, які дазволіў, каб сын грамадзянкі Беларусі і паляка, якога польскія СМІ называюць Ясем, вярнуўся да біялагічнай маці.

Аўтары скаргі спасылаюцца на складаную матэрыяльную сітуацыю жанчыны, якая не мае сталай працы, пастаяннага месца жыхарства ды адна выхоўвае трох сваіх дзяцей. Хворы на мускавіцыдоз Ясь патрабуе кругласутачнага нагляду.

У такіх умовах маці не зможа працаваць. Пракуратура звяртае таксама ўвагу на працэсуальныя хібы. У такіх справах рашэнне прымае суддзя і два прысяжныя, а гэтая працэдура не была захаваная, паведаміла прэсавы сакратар Люблінскай пракуратуры Беата Сык Янкоўска. Такім чынам, Ясь надалей застанецца ў апекунскай сям’і.

Нагадаем, Яся маці зраклася зараз пасля родаў, аднак памяняла рашэнне, калі дзіцяці пагражала дэпартацыя ў Беларусь і калі знайшоўся бацька дзіцяці, які аказаўся палякам.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя