13-05, 16:49

Расіянін судзіцца з мінскім ДАІ

Мінскі гарадскі суд сёння разглядае касацыйную скаргу грамадзяніна Расіі Сяргея Астроўскага на прысуд Цэнтральнага суда сталіцы. Сам расіянін на судзе не прысутнічае — цяпер ён знаходзіцца ў Германіі. 

Сяргей Астроўскі месяц таму быў спынены супрацоўнікамі ДАІ нібыта за перавышэнне хуткасці. Грамадзянін суседняй краіны сцвярджае, што падчас складання пратакола супрацоўнікі ДАІ "схілялі яго да хабару". Пасля адзін з інспектараў схапіў яго за шыю і трымаў, а малодшы некалькі разоў ударыў у правую скронь і сківіцу. Мужчыну адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, ноч ён правёў пад вартай, а раніцай наступнага дня паўстаў перад судом па абвінавачанні ў дробным хуліганстве — за "грубую нецэнзурную лаянку".
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя