Сёння яго выклікалі на допыт у міліцыю. Як паведаміў мастак, зараз супраць яго рыхтуецца крымінальная справа. У чым праваахоўныя органы маглі ўбачыць гэтую знявагу, Аляксей Марачкін распавёў Рацыі:
- Учапіліся за маю вядомую карціну “Лялькі”, якую я напісаў у шаржаваным выглядзе яшчэ ў 1997 годзе. У тыя гады яна выстаўлялася і ў Палацы мастацтваў. Гаворка вядзецца наконт знявагі вышэйшай персоны.
Мастак паведаміў, што ў яго канфіскавалі не толькі карціну “Лялькі”, якую пагражаюць знішчыць, але таксама беларускамоўныя плакаты і эмблему Таварыства беларускай мовы.




