Міністэрства замежных спраў адзначае вялікую колькасць нематываваных адмоў у выдачы віз грамадзянам Беларусі пасля пашырэння Шэнгенскай зоны.
Заяўлена, што на першапачатковым этапе, пасля снежня 2007 года, калі да Шэнгенскага пагаднення далучыліся яшчэ 9 дзяржаў, колькасць адмоў у некаторых пасольствах дасягала амаль палавіны ад агульнай колькасці зваротаў за візай. Значна ўскладнілася для грамадзян Беларусі і працэдура выдачы віз, кажуць у знешнепалітычным ведамстве. //БЕЛТА




