16-05, 10:02

На выхадныя да плюс 26 градусаў

Гэтымi днямi паўночныя вятры зменяцца на паўднёвыя i на тэрыторыю Беларусi пачне паступаць цёплае, але вiльготнае паветра з боку Мiжземнамор’я.

У сувязi з гэтым уначы цалкам знiкне пагроза замаразкаў. У суботу на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Тэмпература паветра ўначы 5—12, удзень — 15—21 цяпла, па поўднi — да плюс 24 градусаў. У нядзелю захаваецца цёплае i дажджлiвае надвор’е.

У Брэсцкай i Гродзенскай абласцях пры навальнiцах чакаецца шквалiстае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра 18 мая ўначы 7—14, удзень — 17—24, па поўднi — да плюс 26 градусаў.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра пачне зноў знiжацца i ў сярэдзiне тыдня пахаладае. Так, 21 мая ўначы тэмпература паветра чакаецца ў межах 3—9 градусаў цяпла, удзень — 9—16.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя