24-07, 14:18

Арнітолагі пачалі адзначаць птушак у Гродне

Гродзенскія арнітолагі ўпершыню ў гэтым сезоне пачалі мечанне крылаў лугавых мышаловаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня савета Гродзенскага аддзялення ГА "Ахова птушак бацькаўшчыны" Дзмітрый Вінчэўскі.

"З сярэдзіны і да канца ліпеня, пакуль маладыя птушкі не навучыліся добра лятаць, гродзенскія арнітолагі займаюцца кальцаваннем і мечаннем крылаў лугавых мышаловаў. "Праект па назіранню за лугавымі мышаловамі рэалізуецца сумесна з галандскімі арнітолагамі", - расказаў Дзмітрый Вінчэўскі.

Для абазначэння птушак выкарыстоўваюцца пластыкавыя кольцы і пласціны для крылаў (або, як іх яшчэ называюць, крылаткі), 100 штук якіх перададзена галандскімі калегамі.

"Пластыкавыя каляровыя кольцы больш эфектыўныя за металічныя, якімі кальцавалі раней, - адзначыў арнітолаг. - Камбінацыі колеру і сімвалаў даюць магчымасць кадзіраваць інфармацыю, па якой можна даведацца пра ўзрост, час і месца гнездавання, тэрміны і шляхі міграцыі птушкі".

Яшчэ больш рэзультатыўнае для назірання за птушкамі абазначэнне іх крылаткамі.

"Прынцып дзеяння такі ж, але паколькі яны большага памеру, то атрымаць інфармацыю можна з больш далёкай адлегласці", - адзначыў Дзмітрый Вінчэўскі.

Дакладнасць раскадзіраванай інфармацыі аб птушцы ўстанаўліваецца ў Цэнтры кальцавання пры Інстытуце заалогіі НАН Беларусі, куды сцякаюцца звесткі пра ўсіх абазначаных кольцамі і крылаткамі (і нават не толькі ў Беларусі) птушак.

У гэтым сезоне гродзенскім арнітолагам удалося абазначыць 10 лугавых мышаловаў, прычым траіх - крылаткамі.

Папуляцыя лугавых мышаловаў у Беларусі складае каля 4-5тыс. асобін, паведамляе БЕЛТА.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя