24-07, 14:36

Дакументы для экстрадыцыі Менцюка накіраваныя ў Расію

Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў Генеральную пракуратуру Расіі матэрыялы для экстрадыцыі вінаватага ў ДТЗ на трасе Мінск - Мікашэвічы 2 сакавіка 2008 года Рамана Менцюка.

Аб гэтым начальнік упраўлення па нагляду за працэсуальнай дзейнасцю органаў унутраных спраў Генпракуратуры Беларусі Валерый Кавальчук паведаміў на прэс-канферэнцыі сёння ў Мінску.

"Матэрыялы па экстрадыцыі Менцюка накіраваны ў Генпракуратуру Расіі. Працэс экстрадыцыі гэтай асобы пачаўся", - сказаў ён.

У той жа час Валерый Кавальчук адзначыў, што ва ўзаемаадносінах з шэрагам краін, у тым ліку з Расіяй, Украінай, узнікаюць пэўныя перашкоды ў правядзенні экстрадыцыі. Так, калі ў Беларусі рашэнне аб экстрадыцыі прымае Генпракуратура, то запытаная асоба неадкладна выдаецца беларускім бокам. У Расіі ж асоба, у адносінах да якой Генпракуратура гэтай краіны прыняла рашэнне аб экстрадыцыі, мае права абскардзіць яго ў судовым парадку. Часта менавіта гэта з'яўляецца прычынай таго, што пытанне аб экстрадыцыі вырашаецца доўгі час, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя