27-08, 17:45

Ва ўсіх бібліятэках- віртуальныя чытальныя залі

Віртуальныя чытальныя залы ў гэтым годзе адкрыты ва ўсіх абласных бібліятэках Беларусі, паведаміў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі сёння на калегіі Міністэрства культуры.

Чытачы маюць магчымасць доступу да інфармацыйнай базы, якая ўключае 8,5 тыс. назваў навуковых часопісаў свету, электронную бібліятэку расійскіх навуковых часопісаў. У той жа час, паводле слоў дырэктара НББ, эфектыўнасць выкарыстання гэтай базы вельмі нізкая, нягледзячы на дастаткова вялікі інтарэс у рэгіёнах да такіх інфармацыйных рэсурсаў. Праблема ў тым, што абласныя бібліятэкары самі не карыстаюцца прадастаўленымі магчымасцямі і не ўмеюць гэта рабіць. Зразумела, што яны і не могуць прапанаваць чытачам такія матэрыялы.

Стварэнне віртуальных чытальных залаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае намер прадоўжыць і прадастаўляць карыстальнікам у рэгіёнах. Але адначасова неабходна павышаць кваліфікацыю кадраў. Для вырашэння гэтай праблемы НББ плануе правесці семінар для супрацоўнікаў бібліятэк па арганізацыі работы віртуальных чытальных залаў.

Раман Матульскі адзначыў, што створаны таксама віртуальны цэнтр прававой інфармацыі, дзе сабраны спасылкі на ўсе юрыдычныя кансультацыйныя службы, цэнтры. Тут можна атрымаць неабходны тэлефон, інфармацыю аб тым, да каго звяртацца. Юрыдычную кансультацыю бібліятэкар не дае, таму што не мае на гэта права, а толькі знаходзіць неабходны дакумент. Бясплатныя кансультацыі ў рэгіёнах рэгулярна праводзяцца юрыстамі, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя