28-08, 15:11

Беларус спрабаваў правесці паўкілаграма какаіну з Венесуэлы

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі ў Германіі жыхара Беларусі, які спрабаваў правезці ў страўніку паўкілаграма какаіну з Венесуэлы.

Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску начальнік упраўлення па наркагандлю і гандлю людзьмі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Гаўрылаў, перадае «Інтэрфакс».

"Ад праваахоўных органаў Венесуэлы ў Менск паступіла інфармацыя аб тым, што рэйсам Каракас-Франкфурт-на-Майне едзе грамадзянін Беларусі, у якога ў страўніку паўкілаграма какаіну", - паведаміў А.Гаўрылаў. Па ягоных словах, наркакур'ер-глытацель, які, па аператыўнай інфармацыі, жадаў правезці гэтыя наркотыкі ў Расею, затрыманы. Таксама затрыманы арганізатар дадзенага правозу - былы грамадзянін Беларусі, які быў дэпартаваны з ЗША, паведамляе Хартыя-97

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя