29-08, 13:08

Гродзенскія прадпрымальнікі збіраюцца пікетаваць гарвыканкам

Гродзенскія прадпрымалькі, незадаволеныя дзеяннямі мясцовых уладаў, збіраюцца пікетаваць гарвыканкам. Асноўная прычына – пазазаконная на іх думку забарона на продаж піва ў шапіках,якія месцяцца на прыпынках грамадскага транспарту.
 

Незадаволеныя дзеяннямі гарадзенскіх ўладаў, прадпрымальнікі звярнуліся ў міністэрства юстыцыі з запытам аб законнасці дзеянняў мясцовага чынавенства. У выніку міністэрства юстыцыі прадпісала гродзенскім уладам адмяніць рашэнне аб забароне, якое дзейнічае з 5 чэрвеня. Адказ Мінюста датаваны 8 ліпеня, аднак да гэтага часу мясцовыя ўлады не адмянілі пазазаконнае рашэнне, што на думку гродзенскіх прадпрымальнікаў і стала падставаў для падачы заявы аб пікетаванні гарвыканкама.

У свой час гродзенскія ўлады забарону на продаж піва тлумачаць барацьбой з алкагалізмам і спасылаюцца на праект дэкрэта прэзыдэнта, які яшчэ не мае ніякай юрыдычнай сілы. Акрамя гэтага, мясцовыя ўлады вінавацяць бізнэсоўцаў у тым, што яны кепска рэалізуюць піва айчыннай вытворчасьці.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя