29-08, 14:05

2 тысячам выпускнікам-платнікам знайшлі працоўнае месца

Спецыяльныя камісіі ў ВНУ, ССНУ і ПТВ Беларусі ў гэтым годзе задаволілі пажаданні 2 тыс. 252 выпускнікоў-платнікаў і прадаставілі ім накіраванні на першае рабочае месца. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Паводле яго даных, у гэтым годзе накіраванні на работу ў арганізацыі атрымалі амаль 97 працэнтаў тых, хто скончыў бюджэтныя аддзяленні ПТВ, што на 4 працэнты больш, чым у 2007 годзе. Працаўладкаваны таксама больш як 90 працэнтаў выпускнікоў-бюджэтнікаў ССНУ. Акрамя гэтых дзвюх катэгорый маладых спецыялістаў накіраванні на першае гарантаванае рабочае месца атрымалі 1 тыс. 200 выпускнікоў платных аддзяленняў ПТВ і ССНУ. Для таго каб быць аформленымі на гэту работу, яны прайшлі своеасаблівы адбор, здалі на станоўчыя адзнакі выпускныя экзамены і напісалі заяву з просьбай аб размеркаванні. Паводле слоў намесніка міністра, з усіх выпускнікоў бюджэтных аддзяленняў ВНУ 93 працэнты таксама працаўладкаваны. Астатнія маюць права на свабодны дыплом. Ужо аформлены на работу 1 тыс. 52 выпускнікі ВНУ, якія навучаліся за кошт уласных сродкаў.

Як адзначыў Казімір Фарыно, у апошнія гады практыкуецца размеркаванне будучых выпускнікоў за адзін год да заканчэння ВНУ. Так, па ініцыятыве канцэрна "Белэнерга" з 2005 года ў БНТУ праводзіцца папярэдняе размеркаванне па шэрагу спецыяльнасцей перад заканчэннем студэнтамі 4-га курса. Пасля размеркавання студэнты накіроўваюцца на практыку па месцы будучай работы. На 5-м курсе яны выконваюць дыпломныя праекты па тэматыцы, актуальнай для прадпрыемства, дзе яны будуць працаваць, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя