06-10, 15:55

Гродзенскую ГЭС будуць будаваць і ўзімку і кругласутна

Будаўніцтва гродзенскай гідраэлектроўні на Нёмане не будзе спыняцца нават узімку і ў цёмны час сутак. Паводле планаў гродзенская гідраэлектроўня мае быць уведзеная з эксплуатацыю напрыканцы 2010 году.

Будаўніцтва гідраэлектроўні на Нёмане паблізу гродзенскай вёскі Пагараны яшчэ на стадыі праекту выклікала пратэсты заклапочанай экалагічнымі праблемамі грамадзкасьці. Колькі гадоў раней праводзіліся нават акцыі пратэсту. Тым ня менш працы па Нёмане вядуцца поўнай хадою. Праектыроўшчыкі лічаць, што экалогіі рэгіёну ня будзе нанесена шкода. А гэта выклікае вялікі сумнеў.

Як паведаміў інжынер па тэхнічным наглядзе гідраэлектроўні Валеры Зяленка, на дадзены момант распрацоўваецца катлаван і пад’езныя дарогі. Рыхтуюцца таксама адмысловыя свідравіны для асушэння тэрыторыі будоўлі. Будаўнікі працуюць у дзве змены з 7 раніцы да 23 ночы. Працы ня будуць спыняцца нават ўзімку.

Гродзенская гідраэлектроўня лічыцца стратэгічным аб’ектам, а яе праектная моц у 17 мегават перасягне моц усіх іншых гідраэлектроўняў Беларусі.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя