08-10, 11:12

У Гродна - новая дыягнастычная станцыя для аўтамабіляў

У Гродна па вуліцы Карскага адкрылася новая дыягнастычная станцыя для аўтамабіляў.

Як паведаміў дырэктар новай дягнастычнай станцыі №196 Уладзімір Матыс, тэхнічны агляд аўтамабіляў на станцыі будзе здзяйсняцца за 15-20 хвілінаў, а супрацоўнікі пасля стажыроўкі ў БНТУ атрымалі кваліфікацыю іжынераў-дыягностаў. У будучыні станцыя мае ператварыцца ва ўніверсальны комплекс з аўтамабільнай мойкай ды аўташколай.

Па словах Уладзіміра Матыса, цяпер гарадзенскія аўташколы моцна перагружаныя, а кошты навучання ў іх вельмі высокія. У новай аўташколе яны маюць быць ніжэйшыя, што дасць магчымасць большай колькасці жадаючых атрымаць правы на кіраванне аўтатранспартам.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя