08-10, 12:28

Амаль 400 імёнаў загінуўшых чырвонаармейцаў удалося ўстанавіць у Гродне

Імёны 396 загінуўшых чырвонаармейцаў удалося ўстанавіць па выніках раскопак на тэрыторыі ваеннай часці ў Гродне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства абароны Беларусі.

У Гродне ў ваенным гарадку Фолюш на тэрыторыі воінскай часці пры падвядзенні камунікацый да кантрольна-прапускнога пункта экскаватар выцягнуў на паверхню чалавечыя астанкі. У выніку пошукавай работы былі выяўлены астанкі 1333 чалавек. Усе яны былі ваеннаслужачымі Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі і загінулі ў палоне ў 1941-1942 гадах.

Было знойдзе 50 медальёнаў. Многія з іх згнілі. Акрамя таго, савецкія салдаты наіўна лічылі, што калі пенал, дзе павінна захоўвацца папера з данымі на ваеннаслужачага насіць пустым, то гэта дапаможа пазбегнуць смерці. У канцы 1942 года медальёны адмянілі і ўвялі чырвонаармейскія кніжкі, якія наогул не захоўваліся.

Па базе Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расіі было ўстаноўлена, што на месцы пахавання размяшчаўся лагер для ваеннапалонных радавога і сяржанцкага складу нумар 324.

Абласному і гарадскому ваенным камісарыятам пастаўлена задача арганізаваць далейшую работу па ўстанаўленню асоб загінуўшых чырвонаармейцаў.

У Мінабароны адзначылі, што побач з месцам раскопак знаходзіцца дарога і пляц, пад якім могуць быць іншыя астанкі. Калі мясцовыя ўлады прымуць рашэнне, то ваенныя маюць намер праводзіць далейшыя раскопкі, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя