08-10, 19:05

Выбух 4 ліпеня: падазраваных зноў няма

З камэры следчага ізалятара на волю выйшаў яшчэ адзін з дапытаных у крымінальнай справе, распачатай пасля выбуху бомбы 4 ліпеня.

Следчыя дагэтуль не затрымалі ніводнага падазраванага ў справе выбуху падчас святочнага канцэрту 4 ліпеня ў Мінску. Нягледзячы на тое, што ў крымінальнай справе, якую кваліфікавалі як злоснае хуліганства, апыталі сотні людзей і ў шмат каго з іх узялі адбіткі пальцаў і сліну на экспэртызу, следчыя працягваюць штодня новыя допыты.

З камэры следчага ізалятара на волю выйшаў яшчэ адзін з апытаных у крымінальнай справе, распачатай пасля выбуху бомбы 4 ліпеня. Яго затрымалі на мінулым тыдні. У некаторых СМІ зявілася інфармацыя пра тое, што ў справе з'явіўся падазраваны. У гарадзкім упраўленні міліцыі абверглі гэтую інфармацыю:

«На дадзены момант падазраваных у гэтай справе няма, — паведаміў кіраўнік аддзелу інфармацыі Мінскага ўпраўлення ўнутраных спраў Аляксандар Ластоўскі. — Але праводзяцца следчыя і апэратыўныя мерапрыемствы, каб высветліць асобаў, якія мелі дачыненне да выбуху. Праца працягваецца», паведамляе Наша Ніва.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя