09-10, 13:08

Імпартаваць алкагольныя напiткi ў Беларусь будуць 24 кампанii

Права на ўвоз у Беларусь алкагольных напiткаў у студзенi — снежнi 2008 года атрымалi 24 кампанii.

Пераможцаў конкурсу на вызначэнне юрыдычных асобаў, якiя забяспечваюць рэалiзацыю выключнага права дзяржавы на iмпарт алкагольных напiткаў у чацвёртым квартале, на 9 кампанiй больш, чым у папярэднiм квартале. Так, у лiк спецiмпарцёраў уключаны ТАА "Энергiя", ТАА "Класiчныя вiны", ААТ "Тытуньвiнгандаль", РУП "Клiмавiцкi лiкёра-гарэлачны завод", РУП "Вiцебскi лiкёра-гарэлачны завод", ААТ "Мiнскi завод пенiстых вiн", СТАА "Малiноўшчынскi спiрта-гарэлачны завод "Аквадзiў", РУП "Гродзенскi лiкёра-гарэлачны завод "Неманофф", ТАА "Гандлёвы дом "Крыкава", паведамляе Звязда.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя