Раніцай 9 кастрычніка ў Мінску на аўтадарозе паміж выездам з вуліцы Прытыцкага і гандлёвым домам "Ждановічы" адбыліся чатыры сутыкненні аўтамабіляў на адным участку.
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама, спачатку сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў, потым тры і яшчэ двойчы па дзве машыны. Усё адбылося на адлегласці прыкладна 200 метраў. Прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў стала невыкананне хуткасных рэжымаў і дыстанцыі. Туману на гэтым участку дарогі не было, зазначылі ва УДАІ ГУУС.
У выніку ДТЗ машыны атрымалі тэхнічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма, паведамляе БелаПАН.






