Беларусь выступае за вырашэнне праблем гандлю людзьмі на ўсебаковай і скаардынаванай аснове. Такую пазіцыю краіны агучыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Віктар Гайсёнак на 63-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Трэцім камітэце па пункту парадку дня "Папярэджанне злачыннасці і крымінальнае правасуддзе", паведамілі у прэс-службе МЗС.
Намеснік міністра выклаў падыходы Беларусі да пытання аб распрацоўцы глабальнага плана ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. Віктар Гайсёнак адзначыў, што Беларусь разглядае гэты план дзеянняў як алгарытм першачарговых крокаў дзяржаў - членаў і органаў сістэмы ААН па вырашэнню праблемы гандлю людзьмі на ўсебаковай і скаардынаванай аснове.
Беларускі бок вітаў прынятае на саміце краін Афрыкі ў чэрвені-ліпені 2008 года рашэнне Афрыканскага саюза аб пачатку перагавораў па распрацоўцы глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. Было падкрэслена, што актыўны ўдзел афрыканскіх краін у падрыхтоўцы гэтага дакумента з'яўляецца залогам паспяховай рэалізацыі пастаўленай задачы.
Віктар Гайсёнак звярнуў увагу краін - членаў ААН на ўнясенне Беларуссю на разгляд Генеральнай Асамблеі праекта рэзалюцыі "Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі" - адным з ключавых элементаў якой з'яўляецца пытанне аб механізме распрацоўкі праекта плана дзеянняў ААН. Прадстаўнік Беларусі заклікаў удзельнікаў прыняць актыўны ўдзел у кансультацыях па праекту названай рэзалюцыі для выпрацоўкі скаардынаванага падыходу да рэалізацыі ідэі ўсёабдымнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, паведамляе БЕЛТА.






