06-02, 21:28

Пратэстоўцы з Карла Маркса стварылі ініцыятыўную групу

Сёння ў школе №4 адбылася сустрэча жыхароў шэрагу дамоў па вуліцы Карла Маркса і аднаго па Валадарскага, якіх мінскія ўлады ў сувязі з рэканструкцыяй гэтага месца ў цэнтры сталіцы, хочуць перасяліць на ўскраіну, з кіраўніцтвам Ленінскага раёна.

Да пратэстуючых людзей прыйшоў намеснік кіраўніка адміністрацыі раёна Аляксандр Красоўскі. Ён заявіў, што рэканструкцыя толькі яшчэ ў канцэпцыі. Але жыхары Карла Маркса паказалі яму дакументы з планамі канкрэтных работ. Прысутнічаў на сустрэчы, якая прайшла ў напружанай атмасферы – з крыкамі і перабіваннямі, і аўтар праекта рэканструкцыі спадар Рыбнікаў.

Вынік сходу – стварэнне ініцыятыўнай групы пратэстоўцаў, якая на наступным сустрэчы правядзе першую сустрэчу з чыноўнікамі Мінгарвыканкаму.

Вадзім ДОЎНАР

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя