30-04, 11:29

Ні адзін беларускі спартсмен не сядзе ў самалёт на Пекін, пакуль не пройдзе допінг-кантроль

Аб гэтым агенцтву БелаПАН заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў. 

Ён падкрэсліў, што Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя пачне працу ўжо ў траўні. Яна будзе размяшчацца ў пасёлку Бараўляны пад Мінскам, на тэрыторыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Напачатку лабараторыя будзе працаваць для "ўнутранага карыстання", затым пачнецца працэдура яе міжнароднай акрэдытацыі. Поўны курс падрыхтоўкі прайшоў пакуль адзін спецыяліст, "на падыходзе" другі, адзначыў Грыгараў. Усяго ў штаце 16 чалавек. У цэлым стварэнне лабараторыі абыдзецца ў 9,9 млн. долараў ЗША.

У пачатку красавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Пекіне прадстаўнікі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва і Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў заявілі аб гатоўнасці аказаць падтрымку падчас акрэдытацый беларускай антыдопінгавай лабараторыі.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя