Зборная Беларусі ў сваім стартавым матчы на чэмпіянаце свету ў Канадзе ледзьве не стварыла сенсацыю.
Прайграючы шведам па ходзе гульни 0:2, нашы хакеісты здолелі выйсці наперад 3:2. Потым беларусы яшчэ двойчы адрываліся на адну шайбу ад суперніка, але ўрэшце рэшт саступілі з лікам 5:6.
Шайбы ў зборнай Беларусі закінулі: Віктар Касцючонак, Сяргей Задзялёнаў, Аляксей Угараў, Аляксандр Журык і Дзмітрый Мялешка.






