Бацька футбаліста Павел Глеб кажа, што пытанне аб пераходзе сына ў “Інтэр” амаль вырашанае.
“Рыба шукае, дзе глыбей, а чfлавек, дзе лепей. Саша сказаў, што “Інтэр” прапануе яму зарплату на парадак вышэй, чымсьці ў “Арсенале”. Хаця мне асабіста, шчыра кажучы, футбол “макароннікаў” не вельмі падабаецца. А вось англійскаму я сімпатызую. Але грошы таксама маюць значэнне, правільна? Вось Фламіні не захацелі дабаўляць зарплату, і ён таксама сышоў”, - заявіў бацька капітана зборнай Беларусі ў інтэрв’ю “Народнай волі”.






