10-05, 19:11

Галкіпер чэхаў: Нельга недаацэньваць беларусаў

Мілан Гнілічка, галкіпер зборнай Чэхіі па хакеі, заклікае сваіх партнёраў сур’ёзна аднесціся да сённяшняга матчу супраць беларускіх хакеістаў.

- Гэта будзе сур’ёзны супернік, і нам ні ў якім разе нельга яго недаацэньваць. Беларусы, як і расійцы, гуляюць добра. Суботні матч, а таксама ў нядзелю з шведамі, дадуць нам інфармацыю пра наш стан. Мы дадаем ад гульні да гульні, і галоўнае – вытрымаць гэты графік, - распавёў Мілан Гнілічка ў інтэрв’ю Hokej.cz.

Нагадаем, адно ачко пасля ўчорашняй паразы ад Расіі пакідае Беларусі шанец на выхад у чвэрцьфінал. Сёння наша зборная сустрэнецца з хакеістамі Чэхіі.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя