Пасля матчу з чэхамі трэнер беларускай зборнай па хакеі Курт Фрэйзер заявіў, што ў наступным годзе каманда не толькі ўвойдзе ў васьмёрку мацнейшых, але і пазмагаецца за першыя месцы ў эліце сусветнага хакея.
- Я вельмі ганаруся нашай беларускай зборнай. Мы паказалі вельмі добрую гульню, добра выканалі план на гульню, але калі справа даходзіць да булітаў, то ўсё можа павярнуцца па-іншаму. Мы былі блізкія да таго, каб разбіць чэхаў у асноўны час. Беларуская зборная паляпшае гульню, мы глядзім наперад і рыхтуемся да барацьбы за адно з першых месцаў у васьмёрцы, - перадае словы Курта Фрэйзера афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі хакея.
Сяргей Касціцын кажа, што каманда расчаравана вынікам апошніх гульняў:
- Мы расчараваныя. Усе вельмі добра дзейнічалі падчас гульняў з расійцамі і чэхамі, але яны перамаглі нас па булітах…






