13-05, 01:20

Штанге не ўзяў у зборную Жаўнова і Кутузава

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге назваў прозвішчы 26 гульцоў, якія будуць рыхтавацца да таварыскага матчу з камандай Германіі. Ён пройдзе 27 траўня ў Кайзерслаўтэрне.

Як паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, гэта:

варатары - Антон Амельчанка ("Масква", Расія), Васіль Хамутоўскі ("Карл Цэйс", Германія), Сяргей Вярэмка (БАТЭ, Барысаў);

абаронцы - Сяргей Амельянчук ("Растоў", Расія), Ігар Шытаў, Раман Кірэнкін (абодва - "Тарпеда", Жодзіна), Кірыл Паўлючак ("Дынама", Мінск), Ягор Філіпенка ("Спартак", Масква), Арцём Чалядзінскі ("Металург", Запарожжа, Украіна), Дзмітрый Лянцэвіч ("Багеміянс", Чэхія), Павел Пласконны ("Паніёніс", Грэцыя), Арцём Радзькоў ("Хімкі", Расія);

паўабаронцы - Цімафей Калачоў ("Крылы Саветаў", Расія), Мікалай Кашэўскі ("Металург", Зп), Аляксандр Кульчы ("Растоў"), Антон Пуціла ("Гамбург", Германія), Уладзімір Карыцька ("Чарнаморац", Украіна), Андрэй Чухлей ("Дынама", Мінск), Аляксандр Глеб ("Арсенал", Англія), Максім Рамашчанка ("Бурсаспор", Турцыя), Аляксандр Паўлаў ("Днепр", Магілёў);

нападаючыя - Віталь Булыга ("Прамень-Энергія", Расія), Вячаслаў Глеб, Арцём Канцавы (абодва — МТЗ-РІПА, Мінск), Віталь Радзівонаў (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Карніленка ("Днепр", Украіна).

У спісе няма гульцоў асноўнага складу – нападаючага Віталя Кутузава і галкіпера Юрыя Жаўнова. У абодвух – траўмы.

Пасля матчу ў Кайзерслаўтэрне наша зборная выправіцца ў Фінляндыю, дзе 2 чэрвеня ў Турку правядзе таварыскую сустрэчу супраць нацыянальнай каманды гэтай краіны.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя