30-09, 11:29

І.Рачкоўскі выбраны старшынёй Беларускай федэрацыі паруснага спорту

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі выбраны старшынёй Беларускай федэрацыі паруснага спорту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры пагранведамства Беларусі.

З 1999 года па 2008 год БФПС узначальваў генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлоўскі.

Сучаснае развіццё паруснага спорту ў Беларусі пачалося ў другой палавіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Першы чэмпіянат Беларусі быў праведзены ў 1967 годзе. Роўна праз год пры Мінскім палацы піянераў з'явіўся гурток паруснага спорту. Ён быў першай арганізацыйнай структурай падрыхтоўкі рэзерву ў зборную каманду рэспублікі. Удзел яхтсменаў Беларусі ў Алімпійскіх гульнях пачаўся з XXII Алімпійскіх гульняў у Маскве.

Члены нацыянальнай каманды Беларусі і беларускія яхтсмены ўдзельнічалі ў самых прэстыжных сусветных спаборніцтвах па паруснаму спорту, станавіліся не раз пераможцамі і прызёрамі парусных гонак, а таксама пераможцамі і прызёрамі міжнародных і Усерасійскіх спаборніцтваў, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя