Першы канал і "Лад" 30 верасня пакажуць прамыя трансляцыі двух матчаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА.
Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, у 19.25 на тэлеканале "Лад" пачнецца трансляцыя сустрэчы паміж "Зенітам" (Санкт-Пецярбург) і "Рэалам" (Мадрыд), у 21.35 на Першым канале — БАТЭ (Барысаў) і "Ювентусам" (Турын).
Нагадаем, прабіўшыся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ атрымаў магчымасць згуляць з такімі грандамі футбола, як "Рэал", "Ювентус", "Зеніт". 30 верасня БАТЭ правядзе першы дамашні матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў.
Права на трансляцыю гульняў Лігі чэмпіёнаў належыць Белтэлерадыёкампаніі, якая пакажа на сваіх тэлеканалах усе матчы з удзелам БАТЭ, а таксама іншыя сустрэчы каманд групы Н, паведамляе БелаПАН.






