30-09, 12:25

Дадатковыя электрычкі для заўзятараў БАТЭ

Мінскае аддзяленьне Беларускай чыгункі ў сувязі з правядзеньнем у Мінску 30 верасьня (аўторак) матчу БАТЭ — Ювэнтус увяло на кірунку Мінск — Барысаў дадатковыя цягнікі.

Яны будуць курсаваць сёньня ў другой палове дня.

Першая электрычка адправіцца з Барысава ў 17.35 з прыбыцьцём у Менск у 19:07; другая выяжджае ў 17:52, прыбывае ў 19:16; трэцяя адправіцца ў 18:11, прыбывае ў 19.37; чацьвертая — адпаведна 18.38 і 20.16.

У кожнай электрычцы барысаўскага напрамку будуць дзяжурыць дадатковыя нарады міліцыі, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя