01-10, 10:36

Клаўдыё Раньеры: БАТЭ нас крыху збянтэжыў

- БАТЭ паказаў выдатную гульню, і дзякуй богу, што нашы гульцы змаглі своечасова адрэагаваць і зраўнаваць лік, калі здавалася, што сітуацыя безнадзейная, — так пракаментаваў вынік матчу футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ-"Ювентус" (2:2) галоўны трэнер італьянскага клуба Клаўдыё Раньеры.

- Першыя паўгадзіны былі для нас вельмі цяжкімі, — зазначыў К.Раньеры на прэс-канферэнцыі пасля гульні. — Мы ведалі, што БАТЭ — добрая каманда, недаацэнкі з нашага боку не было. Але першыя паўгадзіны нас крыху збянтэжылі. Мы не паспявалі за сапернікамі. Хачу сказаць камплімент БАТЭ. Пасля ліку 0:2 вельмі цяжка перастроіцца, таму нічыя 2:2 — даволі добры вынік.

Паводле слоў трэнера "Ювентуса", яго каманда спрабавала атакаваць да апошняга, але забіць трэці мяч не ўдалося.

Усе чатыры мячы былі забіты ў першым тайме. Спачатку вызначыліся гаспадары (Крывец на 17-й хвіліне і Стасевіч на 23-й), потым госці (Яквінта, 29, 45+3), паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя