01-10, 11:12

Вынікі першага дня другога тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў УЕФА

У чатырох з васьмі груп Лігі чэмпіёнаў УЕФА 30 верасня згуляны матчы другога тура.

Група Е — "Ольбарг" (Данія) — "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія) — 0:3 (Руні, 22, Бярбатаў, 55, 79), "Вільярэал" (Іспанія) — "Селтык" (Шатландыя) — 1:0 (Сена, 67). Становішча каманд: "Манчэстэр Юнайтэд" — 4 ачкі (розніца мячоў 3-0), "Вільярэал" — 4 (1-0), "Селтык" — 1 (0-1), "Ольбарг" — 1 (0-3).

Група F — "Баварыя" (Германія) — "Ліён" (Францыя) — 1:1 (зэ Раберта, 52 — Дэмішэліс, 25), "Фіярэнціна" (Італія) — "Сцяўа" (Румынія) — 0:0. Становішча каманд: "Баварыя" — 4 (2-1), "Фіярэнціна" — 2 (2-2), "Ліён" — 2 (3-3), "Сцяўа" — 1 (0-1).

Група G — "Арсенал" (Англія) — "Порту" (Партугалія) — 4:0 (ван Персі, 31, 48, Адэбаёр, 40, 71, з пенальці), "Фенербахчэ" (Турцыя) — "Дынама" (Кіеў, Украіна) — 0:0. Становішча каманд: "Арсенал" — 4 (5-1), "Порту" — 3 (3-5), "Дынама" — 2 (1-1), "Фенербахчэ" — 1 (1-3).

Група Н — "Зеніт" (Расія) — "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) — 1:2 (Дані, 25 — Губачан, 4, у свае вароты, ван Ністэльрой, 31), БАТЭ (Беларусь) — "Ювентус" (Італія) — 2:2 (Крывец, 17, Стасевіч, 23 — Яквінта, 29, 45+3). Становішча каманд: "Рэал" — 6 (4-1), "Ювентус" — 4 (3-2), БАТЭ — 1 (2-4), "Зеніт" — 0 (1-3).

1 кастрычніка матчы другога тура пройдуць у астатніх групах.

Група А — "Клуж" (Румынія) — "Чэлсі" (Англія), "Бардо" (Францыя) — "Рома" (Італія).

Група В — "Анартосіс" (Кіпр) — "Панатынаікас" (Грэцыя), "Інтэр" (Італія) — "Вердэр" (Германія).

Група С — "Спортынг" (Партугалія) — "Базель" (Швейцарыя), "Шахцёр" (Украіна) — "Барселона" (Іспанія).

Група D — "Ліверпуль" (Англія) — "Эйндховен" (Галандыя), "Атлетыка" (Іспанія) — "Марсэль" (Францыя), паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя