Міжнародны матч па прафесійнаму боксу пройдзе 7 кастрычніка на арэне мінскага клуба "Рэактар", паведамілі БЕЛТА арганізатары спаборніцтваў.
У рамках матчу адбудуцца рэйтынгавыя паядынкі з удзелам баксёраў з Беларусі, Грузіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Украіны.
Цэнтральнай падзеяй матчу будзе дзесяціраундавы бой беларускага спартсмена Сяргея Гулякевіча з грузінскім баксёрам Бекам Саджая ў вагавой катэгорыі да 58,9 кг.
Бека Саджая - чэмпіён Грузіі ў лёгкай вазе. Ён правёў 21 бой і атрымаў 16 перамог з 1 нічыёй. Сяргей Гулякевіч на прафесійным рынгу правёў 25 баёў, у 24 з якіх перамог. Ён з'яўляецца чэмпіёнам у суперпаўлёгкай вазе, чэмпіёнам Беларусі.
Адным з арганізатараў матчу выступае Беларуская федэрацыя прафесійнага боксу, паведамляе БЕЛТА






